Міліцыя папярэджвае арганізатараў акцыі “Стоп бензін” аб адказнасці

ГУУС Мінгарвыканкама папярэджвае аб адказнасці за падрыхтоўку несанкцыянаваных акцый і ўдзел у іх. У заяве гаворыцца аб незаконнасці заклікаў блакаваць цэнтральныя аўтамагістралі Мінска. Праваахоўнікі нагадваюць, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, падобныя заклікі і дзеянні незаконныя. “Арганізацыя і ўдзел у іх можа пацягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць”, — папярэджвае аўтамабілістаў міліцыя.

Нагадаем, што на сёння запланаваныя акцыі “Стоп бензін”, выкліканыя павышэннем коштаў на паліва. Акцыі маюць прайсці па ўсёй краіне. У Мінску аўтамабілісты збіраюцца блакаваць праспект Незалежнасці і праспект Пераможцаў. Варта дадаць, што падчас мінулай акцыі “Стоп бензін” цэнтр Мінска быў заблакаваны самімі міліцыянтамі.