Маскоўская міліцыя не дапусціць недазволеных акцый на Дзень Расіі

У заяве сказана, што ўсе спробы несанкцыянаваных акцыяў і правакацыі будуць неадкладна перасякацца, перадае РИА Новости. Усе парушальнікі грамадскага парадку будуць затрымлівацца і прыцягвацца да адказнасці.

Нагадаем, што сёння, 12 чэрвеня адзначаецца афіцыйнае свята — Дзень Расіі. Яно прымеркавана адразу да дзвюх знакавых датаў — 12 чэрвеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, а 12 чэрвеня 1991 года адбыліся першыя ў гісторыі Расіі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Барыс Ельцын.