Мартынаў: Памілаванне Уса — гэта не выкананне патрабаванняў ЕС
Пра гэта міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў заявіў сёння ў Палаце прадстаўнікоў.
Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса памілавалі ўказам кіраўніка краіны 1 кастрычніка.
Каментуючы памілаванне палітвязня, міністр сказаў: "Гэта не значыць, што мы займаемся выкананнем чыста патрабаванняў, мы выконваем уласныя законы. У краіне прымаюцца рашэнні, зыходзячы з яе ўласных патрэбаў". Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.