Магілёўцы прыйдуць да будынку, дзе прайшоў сход у падтрымку БНР
Пасля ўскладання кветак адбудзецца вечарына, прысвечаная 93-м угодкам абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР.
Сёння прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Магілёва маюць намер правесці шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі. Актывісты кампаніі “Гавары праўду” плануюць выслаць лісты палітвязням з віншаваннямі з нагоды свята. Прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў збіраюцца правесці ў 17.30 традыцыйнае ўскладанне кветак да будынку сучаснага Магілёўскага абласнога краязнаўчага музею. У 1918 годзе ў ім адбыўся вялікі прадстаўнічы сход, на якім магілёўцамі было прынята рашэнне аб падтрымцы ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 18.30 мясцовая філія Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае прыняць удзел у вечарыне, прысвечанай 93-м угодкам абвяшчэння БНР. Вечарына адбудзецца ў памяшканні па адрасе Чкалава, 16.