Магілёўскі лідар "Маладога фронта" застаўся без працы

Валянцін гаворыць, што прапрацаваць на прыватным прадпрыемстве ў якасці разнарабочага яму давялося ўсяго тры дні. Пасля ён быў затрыманы і па рашэнню суда змешчаны ў ізалятар. Не гледзячы на тое, што хлопца не паспелі афіцыйна працаўладкаваць, яму выплацілі заробак за адпрацаваны час.

Нагадаем, што ўчора, 18 ліпеня з “Магілёўхімвалакно” быў звольнены зваршчык Аляксандр Цалюк, якога затрымалі ў адзін дзень з Валянцінам Лабачовым.