У Магілёве суд не задаволіў скаргі “маўчуноў”
Яны дамагаліся адмены выракаў Ленінскага раённага суда.
Сёння, 21 ліпеня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі праваабаронцы Барыса Бухеля, журналістаў Алеся Асіпцова, Аліны Скрыбуновай, Ганна Ільіной і грамадскага актывіста Валянціна Лабачова.
Усе ўдзельнікі сённяшніх судовых пасяджэнняў былі асуджаны за ўдзел у “маўклівых акцыях” 3 і 6 ліпеня і адбывалі пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання. “Маўчуны” дамагаліся адмены выракаў Ленінскага раённага суда, аднак абласны суд не знайшоў падставаў, каб задаволіць іхныя пазовы. Цяпер актывісты рыхтуюцца да абскарджванняў сваіх выракаў у вышэйстаячых інстанцыях.
Трэба адзначыць, што абскарджванне адміністрацыйных штрафаў іншых удзельнікаў “маўклівых акцый” прызначана на 28 ліпеня. У гэты дзень абласны суд разгледзіць скаргі Алега Дзьячкова, Аляксандра Сімановіча і Яраслава Ялавога.