Магілёўскі рок-фэст "Другі эшалон" прымае заяўкі

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Віталь Шум – кіраўнік “Цэнтру жывога року”, які арганізоўвае гэты фэст.

Па яго словах, фэст “Другі эшэлон” з 1992 падтрымлівае магілёўскія маладыя гурты. Віталь Шум распавёў Еўрарадыё пра крытэрыі адбору гуртоў:

Шум: “Гэта павінна быць маладая каманда. Гэты гурт павінны пець на нашых мовах – славянскіх. Мы супраць таго, каб мясцовыя гурты спявалі на англійскай і іншых мовах”.

У сярэднім на фестывалі выступае 6-7 гуртоў. Спецыяльным прызам ад жюры з’яўляецца запіс у студыі адной песні.

Шум згадаў, што не так даўно ў Магілёве забаранілі выступ гурта "Ляпис Трубецкой". І хоць сярод арганізатараў фэсту панікі няма, тым не менш “рыхтуюцца да горшага”.