Лябедзька прапануе еўрадэпутатам не мяняць спісы неўязных на палітвязняў
Канферэнцыя, прысвечаная перспектывам мадэрнізацыі Беларусі, пройдзе ў Еўрапарламенце 9 красавіка.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па яго словах, у Еўрапарламенце рыхтуецца адмысловы даклад па Беларусі. Для таго, каб у ім было адлюстраванае меркаванне прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, і ладзіцца гэтая канферэнцыя. Для выступу на ёй Лябедзька абраў сабе надзённую тэму — магчымы абмен спісаў неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў на беларускіх палітвязняў.
130405_liabedzka.mp3
Анатоль Лябедзька: “Такім абмен, гандаль людзьмі — ён тупіковы. Гэта прывядзе толькі да таго, што ў 2015 годзе мы зноў будзем праводзіць такія ж канферэнцыі, гаварыць пры тыя ж самыя праблемы. Толькі прозвішчы людзей, якія будуць знаходзіцца ў вязніцы, будуць іншыя”.
Размовы пра такі абмен, сцвярджае палітык, актыўна вядуцца ў кулуарах рознага ўзроўню. Для іх шырокага і адкрытага абмеркавання Лябедзька і плануе выкарыстаць трыбуну Еўрапарламента. Ён прапануе еўрадэпутатам свой план “трох крокаў” наладжвання адносінаў паміж ЕС і Беларуссю: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, свабодныя выбары і — план мадэрнізацыі для Беларусі.
Апроч лідараў беларускай апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ды еўрадэпутатаў у працы канферэнцыі возьмуць удзел супрацоўнікі ведамства Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан, намеснік міністра замежных спраў Польшчы.
Лідары апазіцыі заклікаюць Еўрасаюз не чакаць крокаў афіцыйнага Мінску
Фота — islamdag.ru