Лукашэнка шкадуе лесбіянак, але не ўспрымае гомасэксуалістаў

Тэлеверсія інтэрв'ю была паказаная ўвечары 24 кастрычніка ў эфіры канала "Беларусь 1". Цытаты з відэаінтэрв'ю пераказвае БелаПАН.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, натуральныя адносіны могуць быць толькі паміж мужчынам і жанчынай. "Ствараюцца сем'і, а галоўная мэта стварэння сям'і — гэта нараджэнне дзяцей", — растлумачыў кіраўнік Беларусі.

Лесбіянак ён пашкадаваў. Лукашэнка лічыць, што віна ў лесбіянстве палягае на мужчынах: яны, маўляў, апынуліся няздольнымі, таму жанчыны пачалі шукаць жанчын. "Таму я са шкадаваннем успрымаю гэтае лесбіянства. Гэта дрэнна, але я не асуджаю", — заявіў беларускі лідар.

А вось аднаполыя адносіны паміж мужчынамі Лукашэнка не ўспрымае. Ён лічыць такія адносіны ненармальнымі.

Фота — indeutschland.ru