Лукашэнка паведаміў, што ў КДБ служаць 12 тысяч чалавек
Гэта адбылося ў панядзелак, калі кіраўнік дзяржавы прадстаўляў новага старшыню Камітэта дзяржбяспекі.
Лукашэнка заявіў, што ў КДБ не трэба трымаць людзей, якія працуюць з халадком. Па яго словах, супрацоўнікі дзяржбяспекі павінны рабіць "максімум высілкаў, каб стварыць цэласнасць, недатыкальнасць і бяспеку нашай краіны".
Кіраўнік Беларусі паведаміў, што ён згодны нават скараціць штат КДБ у чатыры разы. "Хай іх будзе не 12 тысяч, не 10 тысяч і нават не 6 тысяч чалавек. Хай іх застанецца 3 тысячы, але гэта застануцца самыя адданыя дзяржаве людзі. З такімі Вакульчик будзе працаваць. Усе астатнія куды хочуць хай сыходзяць", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Фота — pragagid.ru