Лукашэнка назваў тры важныя словы: хуткасць, гнуткасць, творчасць (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу звяртаецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
У пачатку сваёй прамовы Аляксандр Лукашэнка сказаў, што выбар у Беларусі ў цяперашняй сітуацыі невялікі: ці прыстасавацца да пераменаў, якія хутка адбываюцца ў свеце, ці застацца на абочыне. Ён сказаў, што ад людзей сёння патрабуецца хуткасць, гнуткасць і творчасць.
"Толькі творчасць можа забяспечыць прарыў у групу лідараў", — сказаў Лукашэнка.
Ён заклікаў не расслабляцца, бо жыццё "ударыць па галаве і вельмі моцна, і можа не адзін раз".