Лідэру прадпрымальнікаў прыгразілі крымінальнай адказнасцю
Старшыню прадпрымальніцкай арганізацыі "Перспектыва" Анатоля Шумчанку папярэдзілі пра адказнасць за акцыі супраць зносу Чэрвенскага кірмашу.
Шумчанку выклікалі 14 чэрвеня а 12-й гадзіне ў пракуратуру Ленінскага раёна з нагоды акцый пратэсту прадпрымальнікаў у сувязі са зносам Чэрвенскага рынку ў сталіцы.У пракуратуры яму вынесьлі афіцыйнае папярэджанне за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваная акцый на тэрыторыі Чэрвеньскага рынку.
Шумчанка: “Я прыйшоў у пракуратуру і мне сказалі, што я праводжу мітынгі. Я сказаў: не, я праводжу сустрэчы. Я адмовіўся даваць тлумачэнні ў адсутнасці адваката. І ў гэты момант памочнік пракурора дастае ўжо падрыхтаванае афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці беларускага заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення і арганізацыю масавых мерапрыемтсваў. Пасля гэтага я вярнуўся дамоў і мне па тэлефоне сказалі, што са мной хоча сустрэцца пракурор, але ў яго з’явіліся нейкі справы і мне сказалі, што ён скантактуецца са мной пазней. Дарэчы, у гэтых мерапрыемствах неаднаразова прымалі ўдзел прадстаўнікі органаў кіравання, між іншым, намеснік кіраўніка Ленінскага раёна, а таксама старшыня камітэта прадпрымальніцтва Каліноўскі. Сумняюся, што ім вынесеныя падобныя папярэджанні, як і мне. Я маю намер гэта абскарджваць"
Нагадаем, Чэрвеньскі кірмаш улады вырашылі знесці і пабудаваць на яго месцы пры дапамозе іранскіх інвестараў гандлёва-забаўляльны цэнтр. Пры гэтым прадпрымальнікам, якія маюць гандлёвыя месцы на рынку, прапанавалі з цэнтра горада пераехаць у Лошыцу, прычым за свой кошт. Анатоль Шумчанка як раз выступае ў якасці лідэра ініцыятыўнай групы па перамовах з уладамі ў пошуках узаемапрымальнага рашэння.