Курс еўра працягвае зніжацца, курс долара крыху вырас
У пятніцу прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара цяпер складае 8250 рублёў. Учора курс знізіўся на 140 рублёў — да 8240, сёння вырас на 10 рублёў. Курс еўра сёння патаннеў на 40 рублёў (учора — на 120) і складае 10310 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 256 да 252 беларускіх рублёў (учора адбыўся невялікі рост курса).