Крымінальная справа па фальсіфікацыі вынікаў “Еўрафэста” не распачатая

“У склад камісіі, якую ўзначальваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, уваходзіў толькі адзін прадстаўнік Следчага камітэта, адзін наш супрацоўнік. Таму мы не ўпаўнаважаныя каментаваць акалічнасці праверкі, якую гэтая камісія праводзіла. Але магу напэўна сказаць, што крымінальнай справы па гэтым факце [фальсіфікацыя вынікаў “Еўрафэста”. — Еўрарадыё] у Следчым камітэце няма”.

Следчы камітэт расследуе 98% ад усіх крымінальных справаў у краіне — усе акрамя тых, якія ўваходзяць у выключную кампетэнцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Але гэтая справа дакладна не належыць да гэтых 2%, — удакладнілі ў Следчым камітэце.

Нагадаем, пра магчымую крымінальную справу па факце падробкі вынікаў "Еўрафэста" 24 лютага заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Вынікі фінала конкурса апынуліся падтасаванымі. Не ведаю, навошта і чаму. Гэта мы разбярэмся, калі не тут, дык у межах крымінальнай справы", — сказаў прэзідэнт.

Фота: www.inpolitics.ro.