Крымчанка прадставіць Беларусь на конкурсе "Міс Мадэль Свету" (фота)
Гэта Валерыя Воранава, якая мае тытул "Каралева Крыма — 2012".
Як паведамляе сайт crimea.vgorode.ua, дзяўчына мусіла прадстаўляць Крым. Але журы вырашыла, што Воранава можа прадстаўляць не аўтаномію, а цэлую краіну. Дзяўчына кажа, што мае беларускія карані.
Дарэчы, агулам на конкурсе будуць тры крымчанкі — за Украіну, за Беларусь і ўласна за Крым.
Фота Валерыі Воранавай — queenukraine.com