Кіраўніцтва сеткі піццэрый “Тэмпа” прызнала выпадак з тараканам у салаце

“Ва ўсёй нашай сетцы “Піцца Тэмпа” праходзяць планавыя і па неабходнасці пазапланавыя дызенфіцыпуючыя апрацоўкі. Гэты інцыдэнт, які адбыўся ў піццэрыі,размешчанай ў гандлёвым цэнтры “Экспабел”, я лічу вялікім непаразуменнем. Наша кавярня размешчаная ў самым цэнтры гэтага комплекса, дзе знаходзіцца вялікая колькасць крамаў і пунктаў харчавання. Я вельмі шкадую, што гэта адбылося ў сценах нашай установы. Мы ўжо прадпрынялі экстранныя меры і зробім усё магчымае, каб пазбегнуць падобнага ў будучыні”, -- гаворыць кіраўніца сеткі Таццяна Лата. 

 

 

Нагадаем, што вечарам у чацвер карыстальнік Твітара Вадзім Скроцкі зайшоў з сябрамі ў піцэрыю “Тэмпа”,  што ў цэнтры "Экспабел". У сваім салаце ён знайшоў таракана. Пакуль афіцыянтка паспешліва хавала салат ён паспеў зрабіць фота і апублікаваць яго.