Кастусёў павінен з'явіцца ў пракуратуру ў сувязі з выбухам

Допыт звязаны з выбухам у мінскім метро 11 красавіка, паведамляе "Наша Ніва".

З Рыгора Кастусёва ўсё яшчэ не зняты статус падазраванага па справе 19 снежня, абвінавачванні таксама не прад’яўляюць. Праз гэта Кастусёў мае праблемы па працы. Ён працуе ў Расіі, але не можа выехаць за мяжу, бо пад падпіскай.