Каля Мінскага мора ўраган ламаў дрэвы (фота)
Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 16-й гадзіны.
Як паведамляе БелаПАН, раптоўна сапсавалася надвор'е, пайшоў моцны дождж і ўзняўся страшэнны вецер, які ламаў дрэвы. Мінчукі, якія там былі, мусілі спыніць адпачынак і ратавацца ад непагадзі.
