Каля беларускай амбасады ў Ізраілі прайшоў перформанс "DA Памога!" (фота)

Перформанс быў скіраваны супраць палітыкі кіраўніцтва Беларусі, якая прывяла да дэфолту і збяднення насельніцтва, паведамляе polosa.co.il


Акрамя плакатаў, актывісты прынеслі з сабой сімвалічны набор рэчаў. Па задумцы арганізатараў, дыпламаты павінны былі перадаць у Беларусь гэты набор у якасці гуманітарнай дапамогі. 


Аднак беларуская амбасада ў адказ выклікала паліцыю. Дыпламаты заявілі паліцэйскім, што моладзь закідвае дыппрадстаўніцтва рознымі прадметамі. Паліцыянты забаранілі пікетоўцам пераходзіць дарогу на бок да самой амбасады. 


Дыпламаты так і не выйшлі да грамадзян, а абмежаваліся толькі фатаграфаваннем плакатаў з вокнаў.