Каля 11 000 абітурыентаў не набралі 7 балаў на ЦТ па матэматыцы
Нагадаем, што 7 балаў — гэта неабходны мінімум на цэнтралізаваным тэставанні.
Як перадае interfax.by са спасылкай на Мінадукацыі, для 7 балаў удзельнікам неабходна было выканаць 3-4 заданні з 30. Аднак больш за 11% абітурыентаў не справіліся нават з гэтым.
Чыноўнікі Мінадукацыі кажуць, што сітуацыя з тэстамі па матэматыцы практычна такая ж як і летась.
Дарэчы, ёсць і тыя, хто атрымаў 100 балаў на ЦТ па матэматыцы. Сёлета іх 46 чалавек. А летась было 33.