Кацярыну Герасімчык аштрафавалі на 525 тысяч рублёў

Ленінскі раённы суд Гродна сёння прызнаў студэнтку Гродзенскага медуніверсітэта Кацярыну Герасімчык вінаватай у дробным хуліганстве і пакараў штрафам у 15 базавых велічынь. Яе абвінавацілі ў нанясенні фарбай на пастамент помніка Леніну надпісу "Луку на муку".

Апрача гэтага Кацярына Герасімчык мусіць заплаціць 350 тысяч штрафу "за антысанітарыю" (дзяўчыне інкрымінавалі расклейванне налепак у горадзе) і 70 тысяч беларускіх рублёў "за пераход вуліцы ў недазволеным месцы".

Адзначым, што такое рашэнне прыняла суддзя Наталля Козел, вядомая шматлікімі прысудамі апазіцыянерам.