Ініцыятары "маўклівых акцый" звярнуліся да апазіцыі
<p>Свой адкрыты ліст яны распаўсюдзілі праз СМІ. </p>
Свой адкрыты ліст яны распаўсюдзілі праз СМІ.
Нагодай для звароту стала сённяшняя будучая прэс-канферэнцыя лідараў апазіцыі. Чакаецца, што на ёй прадстаўнікі амаль усіх палітычных сілаў абвесцяць пра агульную палітычную платформу.
Антон Скарына і Вячаслаў Дзіянаў прапанавалі лідарам апазіцыі аб'яднаць свае арганізацыі ў адну палітычную структуру. Яны прапануюць накласці мараторый на любую працу акрамя адзінай каманды да перамогі над сучасным рэжымам. "Пасля перамогі пройдуць дэмакратычныя выбары, і паступова краіна здабудзе годную каманду кіраўнікоў", — пішуць аўтары звароту.