Гродзенскія ўлады не даюць спакою правабаронцы Святлане Рудкоўскай

Гродзенскія ўлады па-ранейшаму не пакідаюць у спакоі незалежную правабаронцу, сябру Беларускага Хельсінкскага камітэту Святлану Рудкоўскую, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У лютым бягучага году яе тройчы выклікалі ў Аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю Ленінскага раёну. Падставай паслужылі скаргі шэрагу састарэлых жыхароў дому, у якім Рудкоўская з’яўлялася старшынёй ЖБК. А ў сакавіку пачаліся новыя праблемы – Рудкоўскай паведамілі, што адбываецца разгляд таго, што яна нібыта падрабіла подпісы людзей, калі яе два гады таму абіралі старшынёй жыллёва-будаўнічага кааператыву.