Гродзенку Рэнату Дзем'янчук вінавацяць у несанкцыяванай акцыі

Нагадаем, Дзем'янчук затрымалі каля Ленінскага суда Гродна. Там адбываецца суд над журналістам Андрэем Пачобутам, таму жанчына трымала ў руках яго партрэт. 


Агулам каля суда было некалькі дзесяткаў чалавек. Усе яны сабраліся падтрымаць гродзенскага журналіста. Нагадаем, што яго вінавацяць у абразе і паклёпе на кіраўніка Беларусі. Пачобуту пагражае да 4 гадоў турмы.