Генпракурор пацвердзіў затрыманне намесніка Ладуцькі

Пра гэта 11 ліпеня паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, перадае БЕЛТА. Іншую інфармацыю генпракурор даць адмовіўся: па яго словах, цяпер ідзе расследаванне.

Нагадаем, што звесткі пра затрыманне чыноўніка з'явіліся яшчэ пару дзён таму. Аднак у Мінгарвыканкаме адмаўляліся пацвярджаць гэтую інфармацыю.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Васільева ў Мінгарвыканкам 4 кастрычніка 2010 года. Гэты чыноўнік курыраваў пытанні энергетыкі, камунальнай гаспадаркі, Тэндарны цэнтр і Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама. Яшчэ 5 ліпеня пад кіраўніцтвам Васільева прайшло паседжанне гарадской камісіі па бяспецы дарожнага руху, на якім разглядалася пытанне парковак на дваровых тэрыторыях. Гэтае паседжанне шырока асвятлялася ў СМІ.

Васільеў нарадзіўся ў 1960 годзе. Да прыходу ў Мінгарвыканкам працаваў дырэктарам Мінскага камбіната сілікатных вырабаў.

Фота  — БЕЛТА