“Гавары праўду!” звернецца да 2 мільёнаў беларусаў (фота)
Звароты аформленыя ў выглядзе “грамадзянскай дамовы”.
Намеснік кіраўніка кампаніі Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што гэта будзе першым крокам у развіцці своеасаблівай грамадзянскай сеткі. Дамова ўтрымлівае прапановы па супрацоўніцтве шараговых грамадзян з кампаніяй “Гавары праўду!”. Дзмітрыеў гаворыць, што першыя звароты людзей ужо паступілі.
Справаздачу аб выніках кампаніі па распаўсюджванні “грамадзянскай дамовы” Дзмітрыеў плануе правесці на пачатку красавіка.
Кіраўнік кампаніі Уладзімір Някляеў паведаміў таксама, што праца з “грамадзянскімі дамовамі” дапаможа выйсці за межы 20% вядомасці і пазнавальнасці апазіцыі.