Ганчарэнка: Футбалісты папраўляюцца і гэта "дадае галаўнога болю"
У аўторак, напярэдадні матчу з чэшскай "Вікторыяй", галоўны трэнер БАТЭ правёў прэс-канферэнцыю.
Паводле слоў Ганчарэнкі, некаторыя з траўмаваных і хворых футбалістаў папраўляюцца і гэта "дадае галаўнога болю". "Трэба цяпер глядзець, у якой форме Кежман, у якой Скавыш...", — сказаў Віктар Ганчарэнка.
Галоўны трэнер БАТЭ адзначыў, што ён на 80% вызначыўся са складам каманды на матч з "Вікторыяй" і што задача стаіць адна — гуляць на перамогу.
Нагадаем, што матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Вікторыя" пройдзе ў сераду, 23 лістапада, на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 21.00.