Гамельчукі прапагандуюць свой горад праз кіно (ВІДЭА)

Стужка атрымала назву “Гомель, у якім мы жывем”. Яе знялі незалежныя гомельскія журналісты Мікола Бянько і Юлія Сівец. Дапамагаў ім рэжысёр Яўген Шапчыц, вядомы сваім ролікам “Схавай бабулін пашпарт”, які некалі ўзрушыў беларускае сеціва.

Стваральнікі фільма паставілі перад сабой мэту паказаць, што Гомель нічым не горшы за Мінск ці разнастайныя еўрапейскія гарады. Горад у фільме паказаны вачыма яго жыхароў — музыкаў, пісьменніцаў, абаронцаў жывёлаў, фаершчыцаў.

Аўтары збіраюцца прапанаваць свой фільм аднаму з гомельскіх тэлеканалаў.