Фотафакт: На вяселлях у Беларусі пачалі з'яўляцца мядзведзікі

Слухач Еўрарадыё, які даслаў гэты здымак, сцвярджае, што вяселле нядаўна адбылося на Міншчыне.

Нагадаем, пасля палёту ў Беларусь шведскага самалёта і "дэсантавання" мядзведзікаў з цыдулкамі былі затрыманыя некалькі чалавек. Нягледзячы на тое, што афіцыйна адмаўляецца факт парушэння беларускай мяжы замежным самалётам, гэтыя людзі застаюцца за кратамі.