Эпідэміёлагі: Цёплая беларуская зіма спрыяе развіццю грыпа

“Надвор’е гэтае — вельмі небяспечнае, — падкрэслівае кіраўніца Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталя Грыбкова. — Людзі не апранаюцца так цёпла, як належыць. А калі прасцюжаюцца, дык працягваюць хадзіць на працу”.

Да таго ж, акрамя грыпа існуюць сотні вірусаў, падобных да яго, якія добра адчуваюць сябе менавіта ва ўмовах “мяккай” зімы.

Наталя Грыбава: “Падобныя на грып захворванні могуць выклікаць больш за 200 агентаў. Для людзей розніцы няма ніякай: чалавек чыхае, кашляе, тэмпература ўздымаецца. Ён адразу кажа, што ў яго грып. А гэтыя рэспіраторныя захворванні, выкліканыя не грыпам, зніжаюць абарончыя функцыі нашай імуннай сістэмы. І, такім чынам, “рыхтуюць” наш арганізм да грыпа”.

Па словах дактароў, адрозніць грып ад іншай віруснай інфекцыі можна, найперш, па вельмі рэзкім пачатку захворвання.