Эксперт: Праект “Ямал-Еўропа-2” — чарговы праект па “распіле бюджэту”
Тым больш, што сёння Еўропа актыўна шукае магчымасці для змены пастаўшчыка газу.
Прыродны газ, які перакачвае ў Еўропы “Газпрам”, еўрапейскім пастаўшчыкам сёння не цікавы — яны шукаюць іншых пастаўшчыкоў, звадкаванага газу. І з гэтага пункту гледжання аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб сумняецца ў мэтазгоднасці будаўніцтва другой ніткі газаправода “Ямал-Еўропа”.
Іосуб: “Практычна ўсе праекты па будаўніцтве трубаправодаў — і што тычыцца нітак у Еўропу, і што тычыцца ніткі ў бок Кітая, “Усходня-Сібірскай” — падчас іх будаўніцтва вельмі моцна вырастаў сабекошт і гэта падобна на нейкі банальны крадзеж. Ствараецца ўражанне, што адна з галоўных мэтаў такіх буйнамаштабных праектаў — не стратэгічныя рэчы для Расіі, а цяпер і зараз папілаваць грошы”.
Нагадаем, 3 сакавіка расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін агучыў планы па будаўніцтве другой ніткі газаправода “Ямал-Еўрапа” праз тэрыторыю Беларусі. Рэалізаваць праект плануюць да 2018-2019 гадоў. Паводле папярэдніх падлікаў, праз новую нітку “Газпрам” зможа прапампоўваць у Еўропу да 15 мільярдаў кубаметраў газу. Будаўніцтва новай ніткі газаправода абыйдзецца прыблізна ў 5 мільярдаў долараў.
Заіка: З другой ніткі газаправоду “Ямал-Еўропа” Беларусі прыбытку не будзе
Фота — bymedia.net