Апазіцыянер да сталіцы не прарваўся — спынілі ў Маладзечне

ДАІ зладзіла сапраўднае паляванне на астравецкага актывіста, які ехаў у Мінск.

А яшчэ напярэдадні чарговых угодкаў Чарнобыльскай трагедыі астравецкага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі папярэдзілі наконт “недапушчэння адміністрацыйных правапарушэнняў у сувязі з правядзеннем масавага мерапрыемства”. І выклікалі на размову да следчага мясцовага АБЭЗ. Еўрарадыё паразмаўляла з Уласевічам каля 16-й гадзіны.
130426_ulasevicz.mp3
Мікалай Уласевіч: “За мной хвост быў ажно да Варнян. Але я хутчэй паехаў і дзякуючы таму, што ведаю таемныя дарогі — схаваўся. Але ўжо за межамі Астравецкага раёна мяне чакалі на сольскім перакрыжаванні. За мной пагнаўся патрульны дарожна-паставой службы. Дагнаў, праверыў дакументы, але адпусціў”.

Праўда, кажа Уласевіч, да Мінска яшчэ далёка і не выключана, што і далей яго чакаюць прыгоды з удзелам супрацоўнікаў ДАІ — пра тое, што яго “выявілі” ДАІшнік з сольскага перакрыжавання паведаміў далей.

Актывіста спынілі на ўездзе ў Маладзечна. На "Чарнобыльскі шлях" ён не патрапіў.


Фота — bymedia.net