Да месца гібелі мінскага школьніка нясуць цацкі (фота)
Гэтак дзеці памінаюць 9-гадовага навучэнца 23-й школы, які загінуў ўвечары 13 лістапада.
Нагадаем, што трэцякласнік загінуў проста каля парога школы. У аўторак у школе праводзіўся бацькоўскі сход, і шмат хто з бацькоў прыехаў на аўтамабілях. Відавочцы кажуць, што бацькі заязджалі ў школьны двор і паркаваліся там, не зважаючы на забараняльныя знакі.
Вядома, што наезд адбыўся ў цёмны час сутак. Па словах відавочцаў, заняткі ў школе ўжо скончыліся, але дзеці яшчэ гулялі. Кажуць, што хлопчык нечакана выбег з-за прыпаркаванага красовера Kia.
На кіроўцу Porsche Cayenne пачалі крымінальную справу. Мінская ДАІ абвясціла, што правядзе праверку ўсіх сталічных школаў.
Фота — bymedia.net