Чатырох беларусаў вывез з Емена расійскі самалёт

Як адзначае РІА "Новости", супрацоўнікі беларускай амбасады выязджалі ў аэрапорт, каб аказаць суайчыннікам неабходную дапамогу.


Планавалася, што іншым самалётам у Маскву з Емена прыляцяць яшчэ чацвёра беларусаў. Але МЗС пакуль не мае пацверджання гэтага.


Нагадаем, што з пачатку лютага ў Емене працягваюцца антыўрадавыя выступы.