Былы супрацоўнік КДБ патлумачыў, чаму стаў фотажурналістам
Колішні прапаршчык-сувязіст Камітэта дзяржбяспекі абвяргае, што сыйшоў са службы з-за малога заробку і абмежаванняў па службе.
Нагадаем, інфармацыя пра гэта з'явілася ў інтэрнэт-выданнях на мінулым тыдні. Антон Шабуневіч на старонках сённяшняга нумару газеты "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў, што звернецца ў Генпракуратуру з заявай аб абароне гонару і годнасці. Ён кажа, што не служыў у Маладзечанскім раённым аддзеле КДБ. З палка ўрадавай сувязі звольніўся, бо адчуў "цягу да творчасці" і вырашыў стаць фотажурналістам, збіраецца паступаць на вайсковы факультэт БДУ.
Фота — bymedia.net