Былы мэр Гомеля скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
У Беларусі яна прайшла ўсе інстанцыі — аж да Вярхоўнага суда.
Летась 4 жніўня Святлана Гальдадзе разам з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным ды Леанідам Судаленка хацела правесці пікет у падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Аднак улады не дазволілі пікет у падтрымку палітвязняў.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", Гальдадзе просіць Камітэт ААН устанавіць факт парушэння правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання з боку дзяржавы. Яна просіць, каб Камітэт ААН рэкамендаваў беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах", а таксама рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі.
Фота — ucpb.org