Брытанскі міністр спадзяецца, што Беларусь вернецца да стандартаў АБСЕ

Міністр па справах Еўропы Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан выказаў спадзяванне на хай і павольны, але прагрэс у разуменні беларускімі ўладамі неабходнасці прытрымлівацца стандартаў АБСЕ. У сваёй прамове ён згадаў праваабаронцу Алеся Бяляцкага

Дэвід Лідынгтан: “Выбары ў Беларусі напрыканцы 2010 года былі вельмі далёкія ад стандартаў АБСЕ. Тады з’явілася шмат палітвязняў. Але зараз сітуацыі ў Беларусі пастаянна пагаршаецца, і з’явіўся яшчэ адзін палітзняволены апынуся ў турме пасля судовага працэса, які таксама праводзіўся з парушэннямі. Ён (Алесь Бяляцкі. – Еўрарадыё.) быў пакараны за тое, што абараняў іншых палітычных зняволеных. Мы спадзяемся, што ў 2012 годзе Беларусь прадэманструе прыхільнасць да прынцыпаў АБСЕ. А таксама зверне асаблівую ўвагу на тыя пытанні, якія былі ўзнятыя дакладчыкам па “Маскоўскім механізме”. І ў сувязі з гэтым мы лічым: хоць прагрэс можа быць павольным, але тым не менш спадзямся на тое, што даб’емся прагрэсу ў гэтай галіне”.

Таксама брытанскі міністр выказаў спадзяванне, што ў Беларусі зноў з’явіцца бюро АБСЕ.