Брэсцкіх “рэвалюцыянераў” выклікаюць у пракуратуру

23 чэрвеня непаўналетняга Сержука Алексіевіча разам з маці выклікалі ў пракуратуру Брэсцкай вобласці. Там яму вынеслі пісьмовае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

З матэрыялаў, сабраных КДБ, вынікала, што хлопец з'яўляецца адным з адміністратараў брэсцкай сустрэчы ВКонтакте "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Яго дзейнасць нібыта "ставіць пад пагрозу канстытуцыйны лад у краіне".

24 чэрвеня іншых адміністратараў брэсцкай сустрэчы, Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына, па тэлефоне запрашалі на размову ў пракуратуру.

"Мы прынялі рашэнне нікуды не ісці, пакуль не атрымаем позву, складзеную належным чынам. Хочам ведаць, наконт чаго з намі хочуць паразмаўляць і ў якасці каго нас запрашаюць", — дадаў Зміцер Шурхай.