Брэстаўчане абмеркавалі легалізацыю прастытуцыі і лёгкіх наркотыкаў

Перад удзельнікамі дыскусіі выступілі вядучыя эксперты з незалежных фондаў Беларусі, якія займаюцца агучанымі праблемамі. Галасаванне напрыканцы абмеркавання кожнай з тэм не дапамагло знайсці паразумення. Прагучалі прапановы рэфармаваць беларускае заканаўства. Аднак усе ўдзельнікі круглага стала пагадзіліся з тым, што легалізацыя прастытуцыі і лёгкіх наркотыкаў пры сённяшняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі немагчымая.

“Народная праграма” ініцыяваная рухам “За свабоду”. Яна палягае на адкрытым грамадскім абмеркаванні шэрагу важных надзённых пытанняў. Вынікам правядзення круглых сталоў па ўсёй краіне мае стаць стварэнне адзінай праграмы пераўтварэнняў у краіне.