БХД хоча зладзіць пікеты ў Слоніме
Мясцовыя актывісты партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падалі ўладам 14 ліпеня дзве заяўкі.
Першы пікет маюць правесці 6 жніўня, яго тэма — абарона палітвязняў у Беларусі. Другі пікет плануецца на 14 жніўня. Яго мэтай павінны стаць сацыяльныя праблемы: рост коштаў, нізкія заробкі.
"У заяўках мы напісалі, што просім правесці пікет у дазволеных уладамі месцах. Калі раней мы хацелі зладзіць пікеты ў нейкіх канкрэтных месцах, нам забаранялі, кажучы, што яны не дазволеныя. Таму мы вырашылі не ўказываць іх. Паглядзім, што ўлады скажуць цяпер", — адзначыў слонімскі актывіст БХД Іван Бедка.