БЕЛТА: Гімн у сталіцы спявалі больш за 350 тысяч чалавек

Яна праводзілася з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі). Калі ў сталіцы гімн спявалі больш за 350 тысяч мінчукоў і гасцей горада, дык у Віцебску (на здымку) — каля 20 тысяч чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, учора сталічная міліцыя заявіла, што ў парадзе ўдзельнічалі і назіралі за ім 300 тысяч (!) чалавек. Аднак з жывой відэатрансляцыі з мерапрыемства склалася ўражанне пра прысутнасць максімум некалькіх дзесяткаў тысяч чалавек.

Фота — БЕЛТА