"Белнафтахім": Падаражання паліва 1 чэрвеня не будзе

Пра гэта Еўрарадыё заявіла прэс-сакратар канцэрна “Белнафтахім” Марына Касцючэнка.


Касцючэнка: “Мы інфармуем па факце. Калі ляжыць загад у мяне на стале — я нейкую інфармацыю магу даваць. На сённяшні дзень у мяне інфармацыі няма на тэму падаражання паліва, ніякай”.


Тое, што ніякага загаду наконт падаражання паліва ў іх няма, Еўрарадыё пацвердзілі і на адной з заправачных станцый канцэрну ў Мінску. Праўда, папярэдзілі, што да заканчэння працоўнага дня ўсё можа змяніцца, і параілі заправіцца сёння. На ўсялякі выпадак.