Беларускі і польскі спецназ ладзяць спаборніцтвы ў Беластоку
Спаборніцтвы ідуць з панядзелка, 9 ліпеня.
Як паведамляе БелаПАН, у іх удзельнічаюць 38-я асобная гвардзейская мабільная брыгада сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і 18-ы разведвальны полк Войска Польскага.
Беларускія і польскія вайскоўцы прымаюць удзел у спаборніцтвах па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы, футболе, валейболе, плаванні, стральбе са штатнай стралковай зброі 18 разведвальнага палка.