Беларускага пасла выклікалі "на дыван" у шведскі МЗС

Таксама МЗС выкажа пратэст супраць затрымання часовага кіраўніка шведзкай амбасады міліцэйскім спэецназам ў Мінску, паведамляе Радыё "Свабода". Прэс-сакратар МЗС Карын Нылюнд 23 чэрвеня паведаміў, што міліцыя напала на часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі Дэвіда Эмтэстама. Пазней яго выпусцілі, калі Эмтэстам даказаў міліцыі, што з'яўляецца дыпламатам.


Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт асудзіў сёння арышты мірных дэманстрантаў і сказаў, што напад на Эмтэстама з'яўляецца непрымальным.