Беларускія памежнікі знялі украінскую праваабаронцу Марыну Цапок з цягніка

Пра гэта паведамляе IOMission.

Каардынатар Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю Марына Цапок з'яўляецца адной з ініцыятараў ва Ўкраіне грамадзянскай кампаніі "За адкрыты ўезд у Рэспубліку Беларусь".

Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі прадстаўнікоў міжнароднай назіральнай місіі не пускаюць у Беларусь. 18 сакавіка Кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў па патрабаванні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь. Максім Кіцюк, які з’яўляецца памочнікам прадстаўніка Місіі, ўноч на 9 сакавіка таксама не змог трапіць на тэрыторыю краіны.