Беларус спрабаваў паспаць каля Крамлёўскай сцяны

Уначы ў панядзелак каля Спаскай вежы на Чырвонай плошчы Масквы супрацоўнікі паліцыі заўважылі дзіўнага мужчыну. Ён паводзіў сябе неадэкватна, размаўляў сам з сабой, а на плячы нёс спартовую торбу.


Паліцыянты праверылі мужчыну і высветлілі, што гэта 24-гадовы грамадзянін Беларусі, піша інітэрнэт-часопіс "Новая политика". У яго сумцы была пасцельная бялізна. Затрыманы паведаміў, што прыйшоў на Чырвоную плошчу, каб легчы спаць каля Крамлёўскай сцяны. Пасля такога прызнання паліцыянты выклікалі брыгаду хуткай псіхіятрычнай дапамогі.