Беларусь назапасіла рэкордныя золатавалютныя рэзервы

Па падліках Міжнароднага валютнага фонду, беларускія ЗВР складаюць крыху больш за 7 мільярдаў 900 мільёнаў долараў. Розніца тлумачыцца тым, што Нацбанк і МВФ трымаюцца розных методыкаў падліку. Так ці інакш, гэта максімальныя золатавалютныя рэзервы ў беларускай гісторыі.

За 2011 год золатавалютныя рэзервы павялічыліся амаль на 2,9 мільярда долараў. Больш як на 500 мільёнаў долараў яны папоўніліся ў снежні. Тады ў краіну прыйшлі 440 мільёнаў долараў другога траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Таксама ў ЗВР тады была залічаная частка крэдыту, які “Беларуськалій” атрымаў ад расійскага “Ашчадбанка” і “Еўрапейскага банка развіцця”.

На сённяшні дзень золатавалютныя рэзервы пакрываюць амаль двухмесячны імпарт. Нагадаем, бяспечным лічыцца такі ўзровень ЗВР, пры якім яны роўныя трохмесячнаму імпарту.