Беларусь будзе аспрэчваць санкцыі Еўрасаюза ў міжнародных судах

Санкцыі ЕС кіраўнік Беларусі назваў бязмозглай і непрадуманай палітыкай, перадае БЕЛТА


Лукашэнка хоча падаць у суд не толькі за эканамічныя санкцыі, але і за "чорны спіс" неўязных у ЕС. Па яго словах, туды несправядліва трапілі журналісты і чыноўнікі. Лукашэнка заявіў, што падзеяў 19 снежня, калі адбыўся жорсткі разгон мірнай акцыі пратэсту, маюць дачыненне максімум пяць чалавек — кіраўнік краіны, міністр унутраных справаў ды іншыя. А вось суддзі ды іншыя, па яго словах, не маюць ніякага дачынення да рэпрэсій.