Беларусь — 109-я ў рэйтынгу міралюбнасці, Украіна — 71-я, Расія — 153-я

Глабальны рэйтынг міралюбнасці за 2012 год падрыхтаваў Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў свету. Як паведамляе сайт fbc.net.ua, ён ствараецца пад кіраўніцтвам міжнароднай экспертнай групы на аснове 23 крытэрыяў з трох груп: доўгачасовыя ўнутраныя і міждзяржаўныя канфлікты; грамадская бяспека і сацыяльная абароненасць; мілітарызацыя. Кожны паказчык мае свой каэфіцыент, які вылічваецца па пяцібальнай шкале.

У першай дзясятцы рэйтынгу — невялікія і стабільныя дэмакратычныя краіны: Ісландыя, Данія, Новая Зеландыя, Канада, Японія, Аўстрыя, Ірландыя, Славенія, Фінляндыя і Швейцарыя.

Фота — Коммерсант