Бацьку Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам
У СІЗА КДБ яму адмовілі, проста сказаўшы, што сустрэчы не будзе. Сёння Віктар Статкевіч зноў будзе дамагацца сустрэчы.
Баранавіцкая газета “Intex-press” паведаміла, што бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча не дазволілі 1 чэрвеня сустрэцца з сынам у мінскім СІЗА КДБ. Віктар Статкевіч у свае 84 гады прыехаў у Мінск адмыслова, каб пабачыць сына, які быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.
Па словах бацькі экс-кандыдата ў прэзідэнты, ужо пазней ён даведаўся, што ягоны сын пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. Сёння Віктар Статкевіч збіраецца пайсці туды і яшчэ раз паспрабаваць пабачыцца з сынам.